Новости / 16.06.17

«Кропка невяртання пройдзена. У РЭП па дапамогу прыйшлі начальнікі»

Пасля роліка Максіма Філіповіча ў РЭП пачалі звяртацца не толькі звычайныя работнікі, але і сярэдняе начальства. Пра гэта ў фэйсбуку распавёў юрыст прафсаюза Леанід Судаленка.

Максім Філіповіч, славуты відэаблогер з Гомеля, пагутарыў з Леанідам Судаленка; у выніку атрымаўся вычарпальны расказ аб прафсаюзе РЭП, дзе прававы інспектар падрабязна адказаў на самыя частыя пытанні, якія паўстаюць у тых, хто ўпершыню сутыкнуўся з прафсаюзам: хто можа далучыцца да прафсаюза, колькі складаюць унёскі, як прафсаюз абараняе правы работнікаў - і іншыя.

Відэа праглядзелі каля чатырох з паловай тысяч чалавек; пасля чаго ў прафсаюз па прававую дапамогу пачалі з'вяртацца тыя, для каго гэта раней было не ўласціва: кіраўнікі сярэдняга ўзроўню. Леанід Судаленка звязвае гэтыя звароты менавіта са з'яўленнем відеа Максіма Філіповіча. Аб гэтым ён распавядае на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

 

«Відаць, я пачынаю разумець, чаму ўлада накінулася на Максіма Філіповіча, які тыдзень таму запісаў відэа аб працы незалежнага прафсаюзу РЭП у рэгіёне. Пасля гэтага да мяне цягам апошніх дзён прыйшлі нават не простыя «рабацягі», што звычайна, а сярэдняе начальства. І хоць яны пакуль не гатовыя казаць на камеру пра бязмежжы на сваіх прадпрыемствах ды ўстановах, але ж ужо не хочуць маўчаць і знаходзяцца на мяжы!

Старшыня сельсавета шукае парады ад бязмежжа вышэйстаячых чыноў, спецыяліст сярэдняга ўзроўню буйной гандлёвай сеткі расказвае, як вымушаны сядзець каля каналізацыі і сплаўляць туды малако ў сувязі з заканчэннем тэрмінаў захоўвання, і не толькі. Тое, што давялося слухаць ад прадстаўнікоў аховы здаро'я, наогул не ўкладваецца ў здаровы сэнс: поўнае бязмежжа.

І гэта кажуць ужо людзі, якія яшчэ ўчора, па іх жа сведчаннях узначальвалі мясцовыя БРСээмы, ініцыятыўныя групы самі ведаеце каго, збіралі на яго карысць подпісы, фальсіфікавалі, у чым таксама прызнаюцца. Зараз у адной медыцынскай установе скарачаюць спецыяліста з 25-ці гадовым стажам, якая, па яе словах, заклікала галоўнага ўрача да аднаго: каб ён ставіўся да ўсіх працоўных на роўных умовах! Жанчына, якае мае асабістую падзяку ад самі ведаеце каго за актыўны збор подпісаў, кажа, што будзе гатова запісаць відэазварот нават да гаранта.

Мне здаецца, што гэта пачатак, кропка невяртання пройдзена! Трэба размаўляць з людзьмі на іх мове, як гэта робіць Максім, і людзі абавязкова пачуюць!»

 

Яўгенія Стрыжак, praca-by.info

Прочитано 1241 раз
  • Выделить: no