Новости / 04.10.17

Аршанскі прафсаюз РЭП удзельнічаў у арганізацыі турніра новага для Беларусі спорта

Прафсаюз РЭП стаў суарагнізатарам турніра дваровага футбола - новай з'явы ў грамадскім жыцці Беларусі.

Хто ў дзяцінстве ў двары не ганяў у футбол? Той футбол, дзепрацягласць матчу залежыць ад таго, калі гаспадара мяча бацькі паклічуць дадому, а брама пазначаная цэгламі ці торбамі? Канешне, гэта ўсё дваровы футбол, але, аказаваецца, ёсць і іншы дваровы футбол, які сёння стаў міжнароднай сацыяльнай з'явай.

Што такое сучасны дваровы футбол?

Гэта не столькі спорт, колькі грамадская дзейнасць - спосаб самаарганізацыі і самарэалізацыі. Тут любы чалавек можа пабыць не толькі футбалістам, але і трэнерам, суддзёй (суддзяў нярэдка прызначаюць самі каманды), спартовым каментатарам, спартовым мэнэджэрам, ды ўвогуле паспрабаваць сябе ў любых ралях і на любых пасадах. Бо ў дваровым футболе галоўны не арганізатар (фізрук, федэрацыя ды г.д.), а сам удзельнік каманды.

Каманды маюць права не толькі вызначацца з суддзямі, але і змяняць правілы гульні, вырашаць месца і час гульняў ды г.д.

І яшчэ два важных моманты: у дваровым футболе ўсе роўныя: у адной камандзе могуць гуляць і хлопцы і дзяўчыны, 15-гадовыя і 40-гадовыя спартсмэны, і нават, людзі з інваліднасцю могуць гуляць на роўні з усімі. А галоўнае, камнады не збіраюцца фізрукамі або культарганізатарамі: моладзь сама арганізоўваецца.

Сёння дваровы футбол добра развіты ў Польшы, ва Ўкраіне, час ад часу з'яўляюцца падобныя ініцыятывы ў Расіі. У Беларусі першы турнір па дваровым футболе з'явіўся ў Оршы. Ужо другі год хлопцы з мясцовай моладзевай арганізацыі "Звяз" абвяшчаюць і збіраюць па некалькі соцень чалавек на свой турнір - гэта не толькі гульцы, але і гледачы, валанцёры ды г.д. І з кожным разам турнір толькі расце.

Гэтым летам (а ў хлопцаў ёсць і зімовы кубак, і летні чэмпіянат) да арганізацыі турніра далучыўся і незалежны прафсаюз РЭП.

18 камандаў больш чым два месцы вызначалі, хто з іх больш моцны. І хаця турнір арыентаваны на Оршу, гулялі не толькі жыхары горада. Свае каманды змагла сабраць моладзь з суседняй Барані, з вёскі Зубава, а з вёскі Смаляны ў гэты раз на турнір заявілася адразу дзве каманды. Упершыню за тры сезоны (летні-2016, зімовы-2016 і летні-2017) геаграфія турніра выйшла за межы і Аршанскага раёна. У летнім чэмпіянаце 2017 года прыняла ўдзел каманда Deaf Vitebsk - гэта каманда маладзёнаў з абласнога цэнтру, якія маюць праблемы са слыхам. І хаця ўдзельнікі каманды прыяжджалі з Віцебску, на месцы ў Оршы яны кожны раз збіралі каля дзесятка мясцовых заўзятараў.

Амаль месяц каманды вызначалі, хто з іх мацнейшы ў сваіх групах, яшчэ месяц гулялі на вылет і, нарэшце, 8 верасня згулялі фінальныя матчы. Мацнейшай, як і ў зімовым кубку, стала каманда вёскі Зубава, другое месца заняла каманда з Оршы "Алімп", трэцяе месца Deaf Vitebsk і крышачку не дацягнула да прызавога месца, стаўшы чацьвертымі, каманда з назвай "Смаляны".

Так скончыўся трэці сезон аршанскага турніра па дваровым футболе. Чакаем зімовага кубка. І спадзяемся, што зімой у дваровы футбол будуць гуляць не толькі ў Оршы, але і па ўсёй краіне.

Ігар Казмерчак

Прочитано 1362 раз
  • Выделить: no