Новости / 11.10.17

Міліцыянт прыйшоў у дзіцячую бальніцу складаць пратакол на актывістку прафсаюза РЭП

У Бабруйску кіраўнік аддзелу аховы правапарадку падпалкоўнік Сяргей Рудзько прыйшоў у дзіцячае аддзяленьне гарадзкой інфэкцыйнай бальніцы, каб скласьці пратакол на актывістку прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Галіну Лазараву, якая ляжыць там з малым дзіцём.

Міліцыя вінаваціць Галіну Сьмірнову ва ўдзеле ў пікеце на бабруйскай плошчы Перамогі ў мінулую суботу. Яе хацелі затрымаць яшчэ тады, але праваабаронца Алег Жалноў, які вёў стрым у Фэйсбук, і іншыя ўдзельнікі пікету гэтаму перашкодзілі.

Пікет у Бабруйску 7 кастрычніка, у цэнтры Галіна Лазарава
Пікет у Бабруйску 7 кастрычніка, у цэнтры Галіна Лазарава

Тры дні пасьля пікету падпалкоўнік Рудзько патрабаваў ад Галіны Лазаравай, каб яна прыйшла ў аддзяленьне міліцыі. Але ў яе дома трое малых дзяцей, да таго ж адно дзіцё захварэла, ажно прыйшлося класьціся зь ім у шпіталь. І там Рудзько дагнаў актывістку.

Допыт ён вёў у працэдурным пакоі -- паводле сьведкаў, маленькім і душным. Галіна Лазарава патэлефанавала сябрам, да яе ў бальніцу прыехала кіраўніца бабруйскай суполкі РЭП Галіна Сьмірнова, актывіст Уладзімер Усер і Алег Жалноў. Сябры абурыліся, чаму Рудзько трымае маці з хворым дзіцём. Алег Жалноў пачаў весьці стрым з гэтага допыту, Рудзько абвінаваціў яго ў перашкодзе адміністрацыйнаму працэсу і выклікаў міліцыю.

 

— Рудзько стаў на нас крычаць, — расказала Свабодзе Галіна Сьмірнова, — а калі мы пайшлі на выхад, спрабаваў спыніць, каб мы не сышлі да прыезду іншых міліцыянтаў. Усе пацыенты сабраліся на гэтыя крыкі, лекары — усе былі ў шоку.

Актывісты выйшлі з будынку бальніцы, і тут міліцыянты затрымалі Алега Жалнова і Уладзімера Усера, да ночы яны знаходзіліся ў ГУУС. Галіне Сьмірновай падпалкоўнік Рудзько пасьпеў таксама выпісаць пазоў:

— Але я яго не ўзяла. Што яшчэ за пазовы ў бальніцы, які «адміністрацыйны працэс» у бальніцы?!

 

Сяргей Рудзько вядомы ў Бабруйску перасьледам дэмакратычных актывістаў. Ён зрабіў імклівую кар’еру з капітана да падпалкоўніка.

Падпалкоўнік Рудзько затрымлівае актывіста Яўгена Васьковіча (архіўнае фота)
Падпалкоўнік Рудзько затрымлівае актывіста Яўгена Васьковіча (архіўнае фота)
Прочитано 1562 раз
Комментарии (2)
  • Алексей Четверг, 12 октября 2017 07:20

    Позор оборотню! Надо отправить его жене фотку.

  • Егор Петрович Четверг, 12 октября 2017 06:00

    Рудько - снова *отличился * ! ))) Прямо - Герой ! ))) Среди его Сослуживцев уже почти год - ходят разговоры о том что он Измельчал и может воевать только с Женщинами ! Подождём - пока его место займёт Нормальный Сослуживец ! Который будет бороться с настоящим Криминалом ...