Новости / 29.12.17

Ці будзе РЭП працаваць на выбарах у Воршы?

Аршанская філія прафсаюза РЭП падала спіс кандыдатаў у сябры ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28 склікання. Дваццаць сябраў прафсаюза могуць увайсці у склад выбарчых камісій на будучых выбарах.

- Мы добра ведаем, што фальсіфікацыі робяцца на ўзроўні тых людзей, якія лічаць галасы. Канешне, ўсё гэта робіцца паводле загаду зверху. Наяўнасць сябраў незалежных арганізацый у камісіях можа хаця б часткова падапамагчы выкрыць такія выпадкі ці прадухіліць іх.

Я больш як дзесяць гадоў часта бываю на зацвяржэннях складаў камісій і заўважыў, што з іншых, менавіта, дзяржаўных прафсаюзаў ёсць прадстаўнік амаль у кожнай камісіі. Маю на ўвазе, да прыкладу, прафсаюз медыкаў, чыноўнікаў, настаўнікаў, але незалежнага прафсаюза няма, - адзначае Васіль Бераснеў, прадстаўнік незалежнага прафсаюза РЭП у Воршы.

У прамежку з 1 па 4 студзеня 2018 года мусіць адбыцца разгляд кандыдатур прапанаваных РЭПам.

- Калі вынік разгляду прапанаваных намі кандыдатур будзе сумны - я не збіраюся маўчаць, трэба тады абвастраць гэтае пытанне. Не можна, каб у складзе камісій былі толькі дзяржаўныя прафсаюзы, - сцвяржае актывіст.

Паводле Цэнтрвыбаркама выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў запланаваны на 18 лютага 2018 года.

Прочитано 1371 раз
  • Выделить: no