Новости / 08.01.18

Міліцыя пачала расследаванне смерці працоўнага ў Ганцавічах

Кіроўца ганцавіцкага Раённага спажывецкага таварыства Аляксандр Шахрай загінуў на працоўным месцы ад удару токам мінулым летам, але амаль паўгода міліцыя адмаўлялася расследаваць смерць мужчыны.

За справу праваахоўнікі ўзяліся толькі, калі ўдава Таццяна Шахрай звярнулася да тэлеканалу "Белсат" і ў незалежныя прафсаюзы.

Дело о смерти не расследуется: нет денег на экспертизу

Семья погибшего водителя обратилась в РЭП: дело не расследуют 4 месяца

У лістападзе ў праграме «Маю Права» выйшаў сюжэт, у якім распавядалася пра трагедыю ў сям’і Шахрай. Між іншым у выданні гаварылася пра тое, як прававы інспектар прафсаюзу РЭП па Берасцейскай вобласці Уладзімір Малей дапамог жанчыне напісаць скаргі на бяздзейнасць міліцыі і пракуратуры. Як стала вядома Belsat.eu, праз паўгода, 18 снежня пачалося расследаванне.

Прочитано 186 раз
  • Выделить: no