Новости / 15.03.18

Актывіст РЭПа з Мазыра змагаецца за бяспечны чыгуначны пераход

Напрыканцы 2017 года Мікалай Новік — актывіст Незалежны прафсаюз РЭП накіраваў у Мазырскі райвыканкам заяву (разам з сабранымі подпісамі), каб дамагчыся ад уладаў вырашэння вострай і актуальнай праблемы з уладкаваннем пешаходнога перахода праз чыгуначныя пуці.

Фото Dzianis Rabianok.
Фота: Дзяніс Рабянок

Справа ў тым, што на сённяшні дзень жыхары станцыі Мазыр, а таксама прылеглых да яе вёсак Лучажэвічы і Пранькі такой элементарнай, на першы погляд, рэчы пазбаўленыя. Бо той пераход, які існуе зараз, знаходзіцца побач з чыгуначным пераездам, у нязручным для людзей месцы і выкарыстоўваецца выключна для таго, каб трапіць на аўтобусны прыпынак.

А 90% трафіку ідзе наўпрост праз рэйкі, што і вельмі нязручна, і небяспечна. Асабліва, калі чалавек ідзе з торбамі ў цемры і ў неспрыяльнае надвор'е. Да, можна ісці па дарозе, абыходзячы чыгунку, але каму ахвота накручваць пешкі дадатковыя кіламетры, а аўтобус — гэта грошы і нязручны расклад. Тым больш, што станцыя Мазыр для вяскоўцаў — гэта і школа, і праца, і банк, і крамы, і паліклініка...

Фото Dzianis Rabianok.

У пачатку лютага 2018-га спадар Мікалай атрымаў фармальны адказ на сваю заяву з Беларускай чыгункі, якая вырашаць праблему фактычна адмовілася. З выканкама ўвогуле ніякага адказу не было, хаця, па словах спадара Мікалая, у мазырскім райвыканкаме давалі абяцанні стварыць камісію, выехаць на месца і вывучыць праблему, бо цягнецца яна як мінімум ужо некалькі гадоў.

Фото Dzianis Rabianok.

Фото Dzianis Rabianok.

 

Мікалаю Новіку дапамагае кіраўнік Калінкавіцкай прафгрупы Дзяніс Рабянок:

- Я з'ездзіў, паглядзеў усё сам і пераканаўся, што пераход сапраўды неабходны.

Цяпер актывісты намагаюцца прыцягнуць шырокую ўвагу да праблемы бяспечнага перахода.

Прочитано 1515 раз
  • Выделить: no