Новости / 16.05.18

У дзяржаўным трэсце працавалі рабы? (відэа)

Брыгада будаўнікоў-страхароў змагаецца ў судзе за свой заробак.

З лістапада 2017 года да лютага 2018 брыгада страхароў супрацоўнічала з дзяржаўным прадпрыемствам «Трэст «Белтрансбуд». Яны рамантавалі дах Менскага маторнага заводу. Будаўнікам агучылі памер іхных заробкаў: 1200–1500 рублёў на месяц.

Аднак грошай яны так і не атрымалі. Прадстаўнікі ААТ «Трэст «Белтрансбуд» абяцалі працаўнікам прывезці дамовы з адпаведнымі сумамі на подпісы, але дакументаў у выніку не падпісалі. Уся брыгада звярнулася ў суд, і там высветлілася, што Маторны завод цалкам аплаціў паслугі будаўнічага трэсту.

Адказнік – ААТ «Трэст «Белтрансбуд» – вінен страхарам Br 83 тыс., але прызнаў запазычанасць толькі 10 тыс. на ўсю брыгаду. Прадстаўнік адказніка перадаў суду дамовы падраду, нібы падпісаныя працаўнікамі. Але тыя цвердзяць, што не падпісвалі ніякіх дакументаў. Пры гэтым суддзя Маскоўскага раёну Святлана Смоліна хадайніцтва аб правядзенні графалагічнае экспертызы адхіліла. Таксама суддзя не задаволіла хадайніцтва аб перадаванні ў суд кнігі ўліку вытворчых працаў. На знак пратэсту брыгада страхароў пакінула судовую залу паседжанняў.

Прочитано 748 раз
  • Выделить: no