Новости / 02.12.18

Пра беларускі пратэст: «Хамэлеон паўзе павольна, але дапаўзае да вярхушкі баабаба»

З 1 сьнежня аднаўляецца дзеяньне дэкрэту аб дармаедах. Ці спародзіць гэта пратэсты? Які ўплыў на беларусаў робяць пратэсты ў суседзяў — ва Ўкраіне і ў Расеі? Якой будзе рэакцыя на рэгістрацыю наведнікаў інтэрнэт-форумаў?

Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць рэдактарка Радыё Свабода Аляксандра Дынько, сацыёляг Сяргей Нікалюк і праваабаронца Леанід Судаленка. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.

 «Нашыя людзі „зьядуць“ і гэты адноўлены дэкрэт»

Дракахруст: З 1 сьнежня ў Беларусі будзе адкрыты доступ да электроннай базы не занятых у эканоміцы, да базы так званых «дармаедаў». Не занятыя ў эканоміцы павінны з 1 студзеня 2019 году па поўным кошце аплачваць выдаткі за гарачую ваду, а з 1 кастрычніка 2019 году — за газ і цеплазабесьпячэньне. Летась спроба абавязаць людзей плаціць збор на незанятых у эканоміцы спарадзіла надзвычай моцныя і маштабныя пратэсты, якія літаральна ахапілі ўсю краіну. Новая рэдакцыя, трактоўка дэкрэту прадугледжвае для незанятых толькі падвышэньне коштаў «камуналкі» ці яшчэ нешта іншае?

 

Судаленка: Перапрацаваны дэкрэт № 3 не закранае вялікую колькасьць насельніцтва. Нашыя людзі спакойна «зьелі» падвышэньне пэнсійнага ўзроўню, «зьядуць» і гэты адноўлены дэкрэт. Ён закранае толькі дзьве катэгорыі — незанятых у эканоміцы і тых, хто вядзе асацыяльны лад жыцьця.

Незанятыя ў эканоміцы могуць і надалей працягваць жыць так, як яны жывуць і яго новы варыянт не закране, калі толькі ён не зьяўляецца ўласьнікам жытла. Але калі нават ён і мае ва ўласнасьці, скажам, кватэру, стан незанятага ў эканоміцы вельмі проста зьмяніць — сплаціць раз на год адну базавую велічыню падатку і заявіць сябе рамесьнікам.

На мой погляд, больш сур’ёзная праблема зь іншай катэгорыяй, якая патрапляе пад дэкрэт. Тут практычна будуць пазбаўляць свабоды людзей, якія вядуць асацыяльны лад жыцьця — іх будуць накіроўваць у так званыя працоўныя прафілякторыі. У мяне, як у спэцыяліста ў галіне права, узьнікае пытаньне — як гэта будзе адбывацца практычна. Ці дастаткова будзе рашэньня «дармаедзкай» камісіі ці гэта ўсё ж будзе адбывацца праз суд. У дэкрэце гэта не прапісана.

ЧЫТАЦЬ УВЕСЬ МАТЭРЫЯЛ

 


КАК ВСТУПИТЬ В ПРОФСОЮЗ РЭП

Независимый профсоюз РЭП в соцсетях. Подписывайтесь, читайте, обсуждайте! - Фейсбук; - Одноклассники; - Вконтакте; - Телеграм.

Прочитано 257 раз