Новости / 06.02.19

"Рабочыя "Гомсельмашу" - большыя "дармаеды" ў параўнанні з тымі, хто зарабляе сваім розумам і здольнасцямі, не спадзяючыся на ўладу?"

Кіраўнік прафгрупы РЭП у Калінкавічах Дзяніс Рабянок пракаментаваў для praca-by.info сітуацыю з працай у рэгіёне і патлумачыў, чаму Дэкрэт №3 - поўны правал уладаў ў справе эканамічнага развіцця:

На данном изображении может находиться: Dzianis Rabianok, сидит и в помещении
Дзяніс Рабянок

"Сумнавядомы Дэкрэт пра так званых "дармаедаў", у новай рэдакцыі "незанятых у эканоміцы" — гэта, па-першае, парушэнне Канстытуцыі. Праца — гэта не абавязак, за невыкананне якога чалавека трэба жорстка караць, падвышаючы яму ў 5 разоў тарыфы на паслугі ЖКГ, а наша Права і кожны сам вырашае, як ім карыстацца. Дэкрэт жа пераварочвае ўсё з ног на галаву, робячы працу прымусовай.

Па-другое, гэты Дэкрэт цалкам супярэчыць эканамічнай логіцы. Калі чалавек забяспечвае сябе і сваю сям'ю, нічога не просячы ў дзяржавы, то яна толькі радавацца павінна, а не адкрываць сезон палявання на "незанятых у эканоміцы". Па афіцыйных дадзеных Міністэрства фінансаў за 2018-ы год доля падатку на даданую вартасць складае амаль 20% бюджэтных паступленняў. І гэтая сума амаль цалкам пакрывае дзяржаўныя выдаткі на медыцыну і адукацыю. Што гэта значыць? Гэта значыць, што беларусы самі плацяць за навучанне сваіх дзяцей, лекаванне бацькоў і г. д. Бо ПДВ ёсць ва ўсім: ад коштаў на хлеб да пасцельнай бялізны ў цягніку. Таму кожны з нас штодзённа незалежна ад наяўнасці афіцыйнага працаўладкавання ўдзельнічае ў эканамічнай дзейнасці, купляючы прадукты, тавары ці аплочваючы паслугі.

Платить или не платить «налог на тунеядство», когда придут новые квитанции за ЖКУ?

І ўлада свядома нам хлусіць, калі падмяняе паняцці і засяроджвае ўвагу толькі на адлічэннях у ФСАН і падаходным падатку.

Тыя ж рабочыя "Гомсельмашу", які знаходзіцца ў глыбокай эканамічнай яме і цягне мільёны з бюджэту, у нашмат большай ступені "дармаеды" ў параўнанні з тымі, хто зарабляе сваім розумам і здольнасцямі, не спадзяючыся на ўладу і яе службы занятасці з фэйкавымі вакансіямі і жабрацкімі выплатамі па беспрацоўі.

Возьмем тыя ж Калінкавічы, дзе заробак 400-500 рублёў лічыцца вельмі добрым, але як пражыць на такія грошы сям'і пры сённяшнім узроўні коштаў, паборах у школе, не кажучы ўжо пра адпачынак і іншыя сямейныя выдаткі? І самае галоўнае — дзе знайсці працу?

"Власть не волнует, как выживают люди – главное, чтобы человек отдавал деньги на ее содержание". Профсоюз РЭП сделал публичное заявление о Декрете №1

Нам кажуць пра мінімальныя лічбы беспрацоўных, а мясцовая камісія, якая займаецца выкананнем Дэкрэту, дае звесткі пра амаль 3000 жыхароў Калінкавіцкага раёну, якія "незанятыя ў эканоміцы". Вось і мяркуйце, які стан у рэгіёнах з працай. А гэта ж асноўнае, ад чаго залежыць жыццё чалавека.

Лічу, што гэты Дэкрэт сведчыць пра поўны правал вертыкалі ў справе эканамічнага развіцця рэгіёнаў. Улада сама распісалася ў сваёй неэфектыўнасці і жадае перакласці свае паразы на людзей, каб яны заплацілі за нядбайнасць і непрафесіяналізм чыноўнікаў, як менскіх, так і гомельскіх.

На маю думку, Прафсаюз РЭП робіць вельмі важную і неабходную справу, паставіўшы змаганне з сумнавядомым Дэкрэтам у цэнтр сваёй дзейнасці.

Заклікаю ўсіх, хто жадае адстойваць свае правы звяртацца да нашых юрыстаў. Прававыя інспектары прафсаюза РЭП маюць цалкам заслужаны аўтарытэт галоўных спецыялістаў ў пытаннях змагання і дапамогі беларусам, якія сталі ахвярай гэтага нялюдскага Дэкрэту, які павінен быць неадкладна скасаваны".


КАК ВСТУПИТЬ В ПРОФСОЮЗ РЭП

Независимый профсоюз РЭП в соцсетях. Подписывайтесь, читайте, обсуждайте! - Фейсбук; - Одноклассники; - Вконтакте; - Телеграм.

Прочитано 878 раз
  • Выделить: no