Новости / 16.05.14

Беларускія шахцёры смуткуюць у сувязі з трагічнай гібеллю сваіх калег у Турцыі

Выканаўчае бюро БНП выступіла з заявай у сувязі з трагічнымі падзеямі ў Турцыі

ЗВАРОТ ВЫКАНАЎЧАГА БЮРО БЕЛАРУСКАГА НЕЗАЛЕЖНАГА ПРАФСАЮЗА

гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў

Беларускі Незалежны прафсаюз выказвае спачуванні семьям загінулым і параненым гарнякам, якія апынуліся пад зямлёй у час выбуху на турэцкай шахце горада Сом правінцыі Маніса. Ад імя ўсіх гарнякоў Беларусі выказваем вам словы смутку па загінулым. Перажываем за параненых гарнякоў. Выказваем свае спачуванні прафсаюзам Турцыі і турэцкаму народу.

Ад кіраўніка ўраду Турэччыны Рэджэп Тайіпа Эрдагана патрабуем дэталевага раследвання трагедыі і наступнага пакарання вінаватых. Спынення сілавых дзеянняў супраць удзельнікаў пратэстных акцый у шахцерскім горадзе. Прыпынення ціску супраць актывістаў прафсаюза.

Пасля гэтых трагічных падзеяў улады краіны і кіраўніцтва кампаній абавязаны прыслухацца да меркавання прафсаюзаў,  сур’ёзна паставіцца да пытанняў тэхнікі бяспекі на вытворчасці, каб падобныя трагедыі больш не адбываліся — ратыфікаваць Канвенцыю Міжнароднай арганізацыі працы №176 аб бяспецы і гігіене працы на шахтах.

Выканаўчае бюро БНП 

Прайшло больш за трое сутак пасля аварыі на вугальнай шахце ў турэцкай правінцыі Маніса, колькасць ахвяраў ужо склала 283 чалавекі. Прычына выбуху пакуль не ўстаноўлена. На думку шэрагу спецыялістаў і сведакаў аварыі, іскра ўспламяніла вугальны пыл і, магчыма, метан. Аднак афіцыйна гэтая версія яшчэ не пацверджана.

Дзясяткі тысяч членаў шэрагу найбуйнейшых прафсаюзаў Турцыі сёння абвясцілі аднадзённую забастоўку ў сувязі з трагедыяй. У Анкары , Стамбуле , Трабзоне , Ізміры і іншых буйных гарадах краіны акцыя працоўных пачалася з трох хвілін маўчання ў памяць аб загінулых , пасля чаго актывісты пачалі шэсця.

Прочитано 1496 раз
  • Источник:

    belnp.org

  • Выделить: no