Новости / 13.06.14

Магілёўскі валейбольны клуб “Тэхнапрыбор” хочуць ліквідаваць

На яго ўтрыманне няма сродкаў, а спартоўцам дагэтуль не выплацілі заробак за восем месяцаў.

Супрацьстаянне адміністрацыі клуба і каманды дублёраў скончылася судовымі пасяджэннямі. Трэнер дублюючага складу каманды Уладзімір Маштапа, а таксама адзін з валейбалістаў Антон Бандарэнка вырашылі дамагацца грашовых выплат за апошнія тры месяцы праз суд з дапамогай незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці.

Аднак, у працэсе стала вядома, што з cакавіка трэнер і увесь дублюючы склад каманды нібы звольнены за прагулы без здавальняючых прычын. Пры гэтым ігракоў не разлічылі  і аб звальненні ім не паведамілі.

Прафсаюз дапамог спагнаць кампенсацыю за пагаршэнне ўмоваў працы ў выглядзе трох сярэднямесячных заробкаў, а таксама двухтыднёвай грашовай дапамогі на агульную суму ў 60 мільёнаў рублёў. У судзе таксама быў адменены прыказ аб звальненні каманды з трэнерам за прагулы. Тыя ж ігракі, якія не звярнуліся ў прафсаюз атрымаюць выплаты за апошнія тры месяцы роўныя 500 тысячам рублём.

Прочитано 1277 раз