link to us
 

Важно

"И при капитализме, и при государственном социализме профсоюзам тяжело существовать"

Может ли независимый профсоюз защищать своих членов и самого себя, почему наиболее активные профсоюзники — женщины, рассказывает член профсоюза РЭП Андрей Стрижак.

подробнее >>
Интересно знать Пад Бабруйскам у палі выгналі 11-гадовых дзяцей (фота)
 
23.09.2011  || «Наша нiва»

Шасцікласнікі на «бульбе» ў калгасе імя Аляксандра Неўскага як сімвал беларускага эканамічнага «цуду».

Вучні Туркоўскай сярэдняй школы Бабруйскага раёна вымушаны прапускаць заняткі праз уборку бульбы. Відаць, у СПК «Калгас імя Аляксандра Неўскага» настолькі нестае працоўных рук, што да працы на полі прыцягваюць нават шасціклашак, якім па 11–12 гадоў.

Мы звярнуліся да старшыні вышэйназванага СПК, Маліноўскага Васіля Уладзіміравіча: «Не хочаце — не адпраўляеце дзяцей, ніхто не прымушае вашага сына працаваць. Але ёсць распараджэнне губернатара, каб школы дапамагалі гаспадаркам падчас уборкі бульбы».

На пытанне, ці заплацяць штосьці дзецям, старшыня адказаў:

— Натуральна. Колькі заробяць, столькі заплацім. Расцэнім, падзелім на ўсіх дзяцей. Кожны раз плацім.

Вось што мы пачулі ад в. а. начальніка аддзела адукацыі Бабруйскага райвыканкама Аліфяровіч Алы Нікалаеўны: «У нашай праграме таксама прадугледжана грамадска-карысная праца. Ёсць Пастанова Савета міністраў пра тое, што дзеці могуць, пачынаючы з 14 год, працаваць на працягу тыдня. Для гэтага ў класным журнале адведзена старонка, дзе запісваецца колькасць гадзін грамадска-карыснай працы. Таму мы нічога не парушаем. Ёсць і распараджэнне губернатара. Паверце мне, ніхто нічога не парушае. Ёсць і загад, падпісаны мной, пра тое, што школы могуць удзельнічаць ва ўборцы ўраджаю».

А наконт працы дзяцей, якім менш за 14 год, чыноўніца адказала:

— Усё роўна ж у нас ёсць практыка. Дзеці ж павінны таксама крыху папрацаваць — гэта ж працоўнае выхаванне. Ды вам [бацькам] гэта трэба яшчэ больш, чым нам. Выхаванне мае шмат аспектаў. Эстэтычнае — у гуртках, вучэбнае — на ўроках, працоўнае — вось папрацаваць крыху ў калгасе. Мы ўсе працавалі. Я думаю, што і вы ў свой час таксама. Я вучылася ў гарадской школе, і мы заўсёды хадзілі ў саўгас «Васілевічы» дапамагаць. І ніхто ніколі не ставіў такія пытанні. А вы, сельскія жыхары — і раптам такі званок? Давайце ставіцца да гэтага неяк з разуменнем. Дырэктар нічога не робіць, так бы мовіць, супрацьзаконнага.

У якасці доказу «законнасці» Ала Аліфяровіч зачытала ўрывак з дакумента за подпісам Тозіка (з яе слоў) ад 7 верасня 2011 года № 05/209–288: «Прашу сумесна з Міністэрствам адукацыі вырашыць пытанні ўдзелу ў сельскагаспадарчых працах навучэнцаў, студэнтаў і г.д. па тэксце.

На гэтай самай паперы — Руднік, № 4097/01 ад 8 верасня 2011, і подпіс намесніка старшіні аблвыканкама Малашкі — бачыце, колькі пісьмаў?»

На пытанне «што бы вы абралі — вучэбныя заняткі ці «бульбу»? большасць вучняў адказвала — школу, вучэбныя заняткі. Праўда, былі і тыя, хто адказваў — а мне ўсе адно.

У настаўнікаў гэтай школы свая «праўда»: «Гэта вёска. Тут так было, і так будзе. І ўчора, і сення, і заўтра. Так — гэта парушэнне закона, але ж калгас дасць нам на зіму бульбы. І дзецям штосьці заплаціць.

Тым больш, што яны бясплатна абедаюць у школе».

Гэтым, на думку настаўнікаў, можна апраўдаць парушэнне закона.

* * *

Ад Рэдактара

Варта нагадаць, што бясплатныя абеды дзецям аплачваюцца з падаткаў, якімі іхныя бацькі фінансуюць дзяржаву (самі пры гэтым атрымліваючы рабскія 200-даляравыя заробкі). А выкарыстанне дзіцячай працы — фактычна, прымусовай — забаронена міжнароднымі канвенцыямі, якія падпісала, у тым ліку, Беларусь.

Увогуле, у гэтай сітуацыі на палях — як у люстэрку, сітуацыя ў краіне. І стан справаў у эканоміцы, і стан розумаў, калі людзі прыцярпеліся да ненармальнага.

Я сам бацька і сам лічу, што прывучэнне дзяцей да працы дае ім больш, чым зубрэнне. І прымушаю іх працаваць у дзядоў на агародзе, і ў хаце, і ў школе. Але ведаю і іншае. Праца не можа быць у навучальны час. Непедагагічна прывучаць дзяцей да таго, што ёсць нешта важнейшае за вучобу. Праца замест вучобы закладае ім у галаву думку, што партай можна і грэбаваць. Між тым эканоміка будучыні будзе ўсё ў большай ступені эканомікай інтэлекту, а не фізічнай сілы.

Па-другое, няможна прывучаць дзяцей да рабскай працы. Г.зн. прымусовай працы на дзяржаву, якая аплачваецца мізэрна. А мы ўсе працавалі ў калгасах студэнтамі і школьнікамі і ведаем, што аплачваецца яно неадпаведна працоўных выдаткам. Няма нічога больш разбуральнага для грамадства, чым калі ў грамадзяніну выхоўваецца раб. Гэтая рабскасць будзе руйнаваць усё. Можаце намаляваць 20-працэнтны рост ВУП, але рабы ўсё адно ўсё ператвораць у разбітае карыта.


Архив рубрики “Интересно знать” >>

Ваш комментарий к статье

<< на главную страницу | 
Свободный Профсоюз Металлистов (СПМ) – www.spm-by.org
Интересно знать

Как Беларусь будет разгружать склады?

подробнее >>

Фельдшер скорой рассказал о зарплате в 1,5 млн

подробнее >>

У медиков «добровольно» отбирают деньги на субботник

подробнее >>

Слово и дело Александра Лукашенко

подробнее >>

Борис Желиба: Замена станков - это не модернизация

подробнее >>

Российская инициатива с утилизационным сбором может больно ударить по МАЗу

подробнее >>

Россия и Беларусь спорят, на ком "женить" Минский завод колесных тягачей

подробнее >>
Даты, события, факты

Международная организация труда (МОТ) объявила 28 апреля Всемирным днем охраны труда с тем, чтобы привлечь внимание мировой общественности к масштабам проблемы, а также к тому, каким образом создание и продвижение культуры охраны труда может способствовать снижению ежегодной смертности на рабочем месте. С 1996 года Международная конфедерация свободных профсоюзов (МКСП) отмечает Международный день памяти рабочих, погибших или получивших травмы на работе.

подробнее >>

НЕТ нарушению прав профсоюзов Беларуси!

Независимые профсоюзы констатируют отсутствие прогресса в деле устранения нарушений прав белорусских трудящихся. И это подтверждается фактами, которые в 2010 году были направлены в Международную организацию труда.

подробнее >>

Откуда ведет свое происхождение праздник Первого мая – праздник весны и труда? Корни уходят в глубокую древность, когда народы языческой Европы в эти дни отмечали приход весны. Однако праздником труда он стал намного позднее, в девятнадцатом веке, в период индустриализации. Первого мая стал широко отмечаться в рабочей среде как дань памяти погибшим за права всех угнетенных трудящихся независимо от их национальности, пола, возраста и рода деятельности. В своей конвенции 1888 г. Американская федерация труда объявила, что 1 мая должен стать днем активной борьбы трудящихся за восьмичасовой рабочий день, с забастовками и демонстрациями по всему миру.

подробнее >>

В результате шестимесячного расследования, проведенного Комиссией по расследованию Международной организации труда (МОТ), органа, входящего в структуру ООН, были найдены доказательства серьезных нарушений прав трудящихся в Беларуси. 8 октября 2004 года Комиссия опубликовала Доклад, в котором содержится призыв к правительству страны оперативно отреагировать и без промедления выполнить целый ряд основных рекомендаций.

подробнее >>
Профсоюзная библиотека

Как индексируются доходы белорусских работников

подробнее >>

Концепция деятельности БКДП в области охраны труда

подробнее >>

Материалы по охране труда, подготовленные правовым инспектором БКДП Владимиром Лозовским

подробнее >>

Объективная аттестация рабочих мест в вопросах и ответах

подробнее >>