×

Warning

JUser: :_load: Unable to load user with ID: 835
Новости / 22.06.17

«Я адчула патрэбу ўступіць у прафсаюз, калі прыйшла туды як журналіст»

Журналістыка, пэрформансы і вершы: Ганна Дусь, нядаўна абраная сустаршыня моладзевай сеткі прафсаюза РЭП, расказала пра сябе парталу praca-by.info.

Актывісты прафсаюза РЭП – гэта дзясяткі людзей, не падобных адно да аднога, якіх аб’ядноўвае імкненне змяніць жыццё грамадства да лепшага. Серыю нарысаў пра сябраў прафсаюза адкрывае інтэрвію з Ганнай Дусь.

– Ганна, хто вы паводле адукацыі? Ці працуеце вы па прафесіі?

– Я скончыла факультэт журналістыкі БДУ, кафедру літаратурна-мастацкай крытыкі. Я і працую, і не працую па спецыяльнасці: я – не літаратурны супрацоўнік, як напісана ў дыпломе, але – журналіст, і ў тым ліку пішу на літаратурную тэматыку.

Даўно пішу вершы, друкавалася: ў ЛіМе, “Маладосці”... І мы з сябрамі маем – як мы гэта самі называем –  літаратурны хаўрус, або Аб’яднанне ўраўнаважаных людзей “Няхай”; зазвычай я яшчэ хаджу ў нашай фірмовай цішотцы. Мы ладзім музычныя і паэтычныя перформансы.

 
Фота з перформансу "Сярод белых аблокаў"


Імпрэза "Позірк"


Перформанс "За бортам"

– Выключна сацыяльным перформансам мне гэта назваць цяжка, але мы ўздымаем сацыяльна значныя тэмы. У нас быў перформанс супраць смяротнага пакарання, які называўся “Дом, у якім... “. Мы яго прэзентавалі на фестывалі “Жоўты дом у Брюге” ў Менску. Нядаўна рабілі, у межах выставы Алеся Родзіма, перформанс, прысвечаны «ментовскому беспределу»: гэта была наша рэфлексія на падзеі вясны. Перформанс называўся “Краіна сіняга сала”.

 

– Чаму вы зацікавіліся тэматыкай смяротнага пакарання ў Беларусі?

– Гэта адзін з прыкладаў ганебнага стаўлення да правоў чалавека, які мяне асабіста непакоіць. Я, як журналіст, пісала матэрыялы на гэтую тэму, даследвала яе ў гэтым рэчышчы; а таксама была валанцёрам кампаніі “Супраць смяротнага пакарання”.

 

– Калі вы трапілі ў прафсаюз і які вы бачыце сэнс у гэтай дзейнасці?

– Я адчула жаданне і патрэбу ўступіць у прафсаюз, калі прыйшла туды як журналіст. Гэта быў пачатак хвалі “дэкрэтных” пратэстаў, а прыйшла я на круглы стол: на нараду юрыстаў прафсаюза РЭП з розных рэгіёнаў, прысвечаную таму, як дзейнічаць у гэтых умовах, як адказаць на выклік дзяржавы, што рабіць грамадству. Тэма прымусовай працы мяне непакоіла і як журналіста, і як чалавека, бо я – фрылансер. І мне,  і маім сябрам з творчага кола падалося настолькі абсурдным тое, што мы трапілі “пад дэкрэт”! І на ўнутраным пакліканні, прыйшоўшы як жырналіст на канферэнцыю, я папрасіла прыняць мяне ў прафсаюз – і ўступіла.

 
Ганна Дусь на сходзе моладзевай сеткі прафсаюза РЭП у Гомелі

 

– Якія змены ў грамадстве нам патрэбныя і якой можа быць роля кожнага ў гэтых зменах?

– Любыя змены ў грамадстве пачынаюцца са зменаў у свядомасці. Ніхто не можа прымусіць нас, напрыклад, сартаваць смецце і клапаціцца пра экалогію, калі мы самі не пачнем гэтага рабіць. Выпрацоўванне грамадскай пазіцыі – гэта, у першую чаргу, справа самога чалавека. Але недзяржаўныя арганізацыі павінны спрыяць такой магчымасці, рабіць адукацыйныя праграмы: заахвочваць чалавека, даваць яму разуменне, што магчымасць змяніць жыццё грамадства да лепшага – яна не недасяжная.

 

– Я амаль год жыву ў Бабруйску, з’ехаўшы з Менску, і мне падаецца, што ў Менску ўсё даступна: ініцыятываў шмат і часам зашмат. А тут ты прыяжджаеш у рэгіён, у даволі буйны горад, і разумееш:  ў цябе два варыянты для прыкладання ўласнай актыўнасці, а на твой трэці запыт адказу на месцы няма. І табе трэба ехаць у іншы горад, каб атрымаць веды, камунікацыю са спецыялістамі, знайсці аднадумцаў... Тое, чым варта займацца, - ладзіць лакальныя супольнасці, падтрымліваць іх, каб людзі ў рэгіёнах не адчувалі сябе кінутымі. Каб усё не канцэнтравалася ў сталіцы. Каб рух да лепшага быў агульнанацыянальным.

Read 2767 times
  • Выделить: no
Еще в разделе "Новости"
Leave a comment

Нажмите, если Вы не бот *