Образование / 20.02.18

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў аб’яўляе конкурс на удзел у праграме 2018 г.

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе конкурс на удзел у праграме 2018 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год.

Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох сесій, першую з якіх плануецца правесці ў красавіку 2018 г. у Варшаве, а апошнюю – 18 – 21 лістапада 2018 г. ў Страсбургу (Сусветны Форум за дэмакратыю). Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца правядзенне дыскусій, даследчых праграм і мерапрыемстваў па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Удзел у кожнай сесіі з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю. Тыя, хто паспяхова пройдзе курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.

У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін, рэформ і трансфармацый у розных краінах, еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Удзельнікам будуць прапанаваны інтэрактыўныя метады працы, якія спрыяюць асабістаму развіццю. У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, Беларусі і іншых краін.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб'яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю. 

Удзельнікі праграмы аплачваюць кошт Шэнгенскай візы і страхоўкі, а таксама арганізацыйныя выдаткі ў памеры 150 Еўра. Астатнія выдаткі аплочваюць арганізатары.

Інфармацыю пра Школу можна знайсці тут: www.facebook.com/eespsbelarus , пра Раду Еўропы і праект Школ палітычных даследаванняў – на сайце Рады Еўропы: http://www.coe.int/t/dgap/sps/default_EN.asp , а таксама на сайце Еўрапейскай Асацыяцыі Школ палітычных даследаванняў http://www.schoolsofpoliticalstudies.eu . Больш падрабязную інфармацыю пра УШПД для падачы заявак можна атрымаць у групе Facebook па адрасе: https://www.facebook.com/groups/397478097015796 .

Адбор удзельнікаў здзяйсняецца на падставе анкет. Анкету неабходна выслаць у электроннай форме на адрас Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. да 25 лютага 2018 г. У дадатак да анкеты трэба таксама выслаць наступныя дакументы:
1. свой фотаздымак памерам не менш як 1000x1000 пикселаў у фармаце JPEG;
2. рэзюмэ (CV);
3. кароткая инфармацыя пра сябе (максімум – па два абзацы на английскай і беларускай мовах);
Назвы файлаў: PROZVISHCHA_IMIA_2018 (напрыклад, VASILEVICH_KATSIARYNA_2018), а пасля - _Anketa, _Photo, _CV, _brief.

Форму анкеты-заяўкі і прыклад кароткага рэзюмэ можна знайсці тут: https://www.facebook.com/groups/397478097015796 .

Прочитано 568 раз
  • Выделить: no
Еще в разделе "Образование"
Оставить комментарий

Нажмите, если Вы не бот *